Легенда пра Чашнікі
— Ляціце ў розныя канцы княства і загад мой пера-дайце: усім гарадам умацоўвацца, а вартавым атрадам патроіць пільнасць, каб ненарокам нас не прыспелі ворагі. I яшчэ перадайце, каб харчы ды баявыя запасы павялічвалі тэрмінова, каб праверылі трываласць гарадскіх сцен і вежаў. Хто не будзе падпарадкоўвацца ці час стане цягнуць, таму галаву адразу з плеч далоў, дазволу майго не пьітайцеся, ад майго імя дзейнічайце. Нікому злачынства, калі потым людзі з-за яго гінуць будуць, не дарую.
— Зразумела, княжа!
— Калі зразумела, то кіруйце ў дарогу, а як вернеце-ся, то першай справай да мяне, дакладваць, як там справы на месцах.
Птушкамі сарвуцца ганцы і паімчаць у розныя бакі. А праз пару дзён, некаторыя і праз тыдзень, вяртаюцца назад стомленыя, здарожаныя, але задаволеныя, што выканалі княжацкі загад. Толькі дух перавядуць і адразу ж дакладваюць валадару, што ўсё ў парадку, што парушэнні былі, але па іх любую аблогу можна было вытрымаць.
— Мясцовым ваяводам наказалі, што ты вельмі турбуешся пра парадак, а тым людзям два разы паўтараць не трэба, яны з першага разу ўсё разумеюць.
— Так, яны такія… Сам падбіраў, — задаволена гуў князь.
— Вартавыя пільна сочаць за межамі княства. Пакуль што і блізка чужынцаў няма. Усё ціха, усё спакойна.
— Дзякую вам за службу, хлопцы. Зараз адпачывайце. Трое сутак вас турбаваць не будуць.
— I табе дзякуй, княжа, — адкажуць стомленыя воіны і пойдуць з пакоя.
Валадар заставаўся ў пакоі адзін. Ніхто да яго ў такія моманты не меў права ўваходзіць. Ніхто, акрамя аднаго чалавека — чашніка. Менавіта ён падаваў свайму гаспадару чашу за сталом, менавіта ён адказваў, як ахоўнік, за жыццё князя. I зразумела, што на такое месца падбіралі чалавека надзейнага. Глядзелі, каб у вайсковай справе быў нібы агонь і каб здароўем пераўзыходзіў астатніх, каб розумам не адставаў, каб язык трымаў за зубамі і не сунуўся, куды не трэба, без дай прычыны.
У князя Сямёна быў менавіта такі чашнік. Звалі яго Пятро, а мянушку гэты чалавек меў нейкую дзіўную — Свярдзёл. Дзіўную для таго, хто яго не ведаў, а для таго, хто бачыў хлапчыну ў справе, усё было зразумела: калі ўвап’ецца ў каго позіркам, дык той адразу пачынае губ-ляцца, кідацца, гаварыць абы-што, а целаахоўніку гэта і трэба. Усё выведае, паспее папярэдзіць князя ці сам, без валадара, разабрацца.
Вось і зараз князь сядзеў, а дзверы нячутна адчыніліся і гэтак жа нячутна цераз парог пераступіў здаравенны чалавек. Стаіўся, нібы яго тут і не было. Толькі князь ведаў, што Пятро чакае ягонага загаду ці пытання якога.
— Што, Пятро?
— Усё нармальна, княжа..
— Калі нармальна, то гэта добра. А вось у мяне нешта не атрымліваецца. Баюся, што на мяжы татары недзе стаіліся, а мы пра іх нічога не ведаем.
— А што, нашы віжы гэтак дрэнна сочаць?
— Не, стараюцца. Справа ў тым, што людзі, часам, самі таго не жадаючы, памыляюцца.
— Конь, княжа, і на чатырох капытах, а спатыкаецца.
— Калі так разважаць, то можна любога гультая і лайдака апраўдаць.
— Я нікога не апраўдваю, княжа, я толькі гавару пра тое, што сам ведаю,
— Не крыўдуй, Пятро, але прадчуванне ў мяне нейкае дурное. I ты ж ведаеш, што яно мяне амаль ніколі не падводзіла. Давай пашлём дадатковыя атрады ў тыя мясціны, дзе, як мне здаецца, трэба чакаць удару.
— Але ж там ёсць і заставы, і віжы, і асобныя дазоры.
— А мы пашлём так, каб мясцовыя нічога не ведалі пра дадатковыя атрады.
— Ці не пакрыўдзяцца яны, ці не прымуць, княжа, гэта як недавер да сябе?
— Усялякае можа здарыцца, але людзей, тым не ме-ней, пашлём. Пакліч да мяне сотніка Фёдара. Скажы, каб хуценька джгаў, бо ён любіць затрымлівацца.
— А я папрашу, — адказаў Пятро. На гэта князь зарагатаў:
— Мядзведзь, толькі нядоўга прасі, бо Фёдар яшчэ заікацца пачне…
Праз колькі часу сотнік быў у князя.
— Вось што, чалавеча. Справа тут ёсць адна…
— Слухаю.
— Прыйдзецца табе са сваёй сотняй на мяжу з’ездзіць. Задача ў цябе будзе няпростая: выведаць, ці не лезуць дзе татары, ці не стаіліся непадалёку. Нешта тут падаз-ронае. Ужо пяць гадоў як да нас не наведваліся.
— У мінулы раз падарункаў добрых наклалі, вось яны і не паспелі яшчэ пералічыць.
— Добра сказаў, — пахваліў валадар, — але глядзі пільна. Справа ў тым, што там ёсць нашы атрады і віжоў хапае…
— I мне трэба ўсё рабіць так, каб мясцовыя ваяры «е заўважылі, што я за іхнімі спінамі нешта выведваю…
— Разумны ты, сотнік, час ужо і тысячу вояў табе даваць.
— Жыццё вучыць, княжа.
— Дзень-другі можаш ехаць, не скрываючыся, а потым прабірайся так, каб ніхто і не ведаў, і не чуў.
— Зразумела.
— Тады заўтра, з самае раніцы, у дарогу.
Сотнік устаў і хуценька выйшаў, а князь прамовіў, звяртаючыся да Пятра:
выкрыць сваю прысутнасць, бо татары ці бокам пойдуць, цізатояцца.
— Ведаю, сотнік. Таму затояцца не татары, а мы. Вось пазіцыю выберам і затоімся. Няхай думаюць, што нікога паблізу няма, няхай радуюцца, што шлях для іх адкрыты. Мясціну ўдалую трэба знайсці…
— Знойдзем. Мы ноччу пакруцімся тут… Войска няхай на гэтым месцы застаецца, пакуль мы не адшукаем добрай пазіцыі.
— Так і зробім, Фёдар. Шукай-круціся са сваімі людзьмі, але не забывайся і пра татараў.
На наступны дзень дружына, стаіўшыся і адступіўшы з паўвярсты ад невялічкай рачулкі, адпачывала ў глухім лесе. Татараў чакалі менавіта тут, бо і вада тут была мелкая, і бераг палогі, і нічога чужынцы не заўважылі — ехаліспакойна.
Недзе пад полудзень паказаліся ворагі. Трымаліся ўпэўнена, не думалі нават, што іх тут ужо чакаюць. Княжацкая дружына вылецела нечакана і пачала секчы чужынцаў. Але і тыя не паддаваліся, не кінуліся ўцякаць.
Біліся моцна і доўга. Князь Сямён ледзьве галавою не лёг. Выратаваў яго верны Пятро-чашнік. Калі ззаду да валадара падкраўся ўвішны татарын і ўжо замахнуўся было сваёй крывой шабелькай, то Пятро распалавініў яго магутным ударам мяча.
Неўзабаве ворагі не вытрымалі і пабеглі, але ўсюды іх знаходзілі, даганялі і забівалі ці бралі ў палон.
Скончылася бітва, выцер князь Сямён свой скрываўлены меч і паклікаў:
— Чашнік, хадзі сюды.
Пятро падышоў і стаў побач, яшчэ разгарачаны, не адышоўшы ад бітвы.
— Дзякуй табе.
— Пустое, княжа.
— Каму пустое, а каму жыцця каштавала. За гэта ўзнагароджваю цябе, Пятро: аддаю ўсе бліжэйшыя ад поля бою землі. Жыві тут так, як твая душа пажадае.
Вось з таго самага часу і застаўся чашнік у нашых мясцінах. Пабудаваў сабе хаціну, сталі побач з ім людзі сяліцца іншыя і паступова ўзнікла паселішча, якое назвалі ад імя першага чалавека, ці, дакладней, ад ягонай пасады — Чашнікі.